На 12 дзён Брусэль захапілі жахліўчыкі

Учора, 5-га красавіка ў Брусэлі, адкрыўся юбілейны, 25-ы міжнародны фестываль фантастычных фільмаў (BIFFF), значная частка праграмы якога традыцыйна складаецца з філмаў жахаў. Як паведаміў аргкамітэт кінафорума, аматараў "жахліўчыкаў" сёлета парадуюць не толькі стужкі, якія па сапраўднаму халодзяць кроў, але магчымасць паўдзельнічаць у традыцыйным бале вампіраў і наведаць выставы бодзі-арта і апакаліптычнага мастацтва.

Акрамя таго, ў межаш фэсту ладзіцца некалькі начных праглядаў фільмаў жахаў.

Дадам, што ў праграме BIFFF, які скончыцца 17 красавіка, заяўлена каля ста фільмаў, якія знялі рэжысёры з Еўропы, Амерыкі, Азіі і Акеаніі.

Фота: www.lenta.ru