На 3 ліпеня ў Мінску паставяць стацыянарныя металадэтэктары

У Мінску пропуск людзей на ўсе масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, будзе ладзіцца праз стацыянарныя металадэтэктары. Як заявілі прадстаўнікі мінскай міліцыі, п'яных, а таксама грамадзян са спіртным і півам прапускаць не будуць. Міліцыянты будуць абследаваць тэрыторыю, правераць яе на наяўнасць небяспечных прадметаў, вызначаюць шляхі эвакуацыі.

Як адзначае БЕЛТА, апошнія святочныя мерапрыемствы паказалі, што грамадзяне спрабуюць пранесці на іх вялікую колькасць нажоў, бутэлек, іншых забароненых прадметаў.

Нагадаем, што ў 2008 годзе на святкаванні Дня Незалежнасці ў Мінску адбыўся выбух. Пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек, арганізатараў дагэтуль не знайшлі.