На 3D-прынтары паспяхова надрукавалі сятчатку вока

Імі пазней можна замяніць пашкоджаныя тканкі вока і цалкам вярнуць зрок.



Гэта першы выпадак удалага капіявання тканак спелай нервовай сістэмы, адзначае РБК. Навукоўцы дасталі з тканкі вока пацука здаровыя клеткі і змясцілі іх у 3D-прынтар, а потым надрукавалі па ўзоры дакладна такі ж біяматэрыял. Вынік перасягнуў усе чаканні: атрыманыя ў выніку капіявання клеткі апынуліся цалкам здаровымі і жыццяздольнымі.



Па словах навукоўцаў, такія даследаванні дапамогуць у лячэнні глаўкомы і іншых захворванняў сятчаткі.



Пакуль навукоўцам удалося толькі скапіяваць два пласты, але ў планах — цалкам узнавіць усю сятчатку.



Фота — depositphotos.com