На Аршанскім ільнокамбінаце адбыўся пажар
У прадзільна-падрыхтоўчым цэху фабрыкі загарэлася ільновалакно.
Яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў цэх пакінулі тры супрацоўнікі камбіната. У выніку агнём былі знішчаныя 250 кілаграмаў ільновалакна, пашкоджаны назапашвальнік. Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычына здарэння пакуль невядомая. Папярэдне лічыцца, што пабочны прадмет мог патрапіць у прыёмны бункер міксера для разрыхлення валакна, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Як паведамляла Еўрарадыё, яшчэ адно ўзгаранне адбылося ў гандлёвым цэнтры Оршы. Былі эвакуіраваныя 52 чалавекі. Там загарэлася дэкаратыўная абшыўка брыля над ганкам. Таксама ніхто не пацярпеў.
Здымак з архіву. Фота — bymedia.net