На аўтамагістралі Брэст - Масква загінуў саракавы па ліку лось
Ну ўчастку дарогі Талачын - Коханава ўздоўж хуткаснай аўтамагістралі Брэст - Масква пад коламі аўтамабіля загінуў 1,5-гадовы лось. Чальцы грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў", якія вядуць дбайны ўлік падобных здарэнняў, падлічылі, што гэты лось - ужо саракавы па ліку, які загінуў на трасе. Карэспандэнты газеты "Рэспубліка", якая распаўсюдзіла навіну пра гэты сумны юбілей, называюць аўтамагістраль Брэст - Масква "мясарубкай, дзе папераджальныя знакі "Асцярожна: дзікія жывёлы" папросту ігнаруюцца", і прадказваюць новыя ахвяры.
"Рэспубліка"
"Рэспубліка"