На бабруйскай фабрыцы "Славянка" пашылі форму салдат вермахта

Форму салдат вермахта і байцоў Чырвонай Арміі ўзору 1941 года пашылі на бабруйскай швейнай фабрыцы "Славянка".  Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны інжынер прадпрыемства Галіна Федаровіч:

"Пашылі гімнасцёркі для воінаў савецкай арміі і кіцелі, штаны і пілоткі для воінаў вермахта".

Паводле словаў Федаровіч, фабрыка заключыла кантракт з кінастудыяй "Беларусьфільм", якая запланавала здымкі фільма "Дняпроўскі рубеж" пра абарону Магілёва ад нямецкіх войскаў летам 1941-га. Здымкі карціны пачнуцца ўжо сёлета, таму на "Славянцы" вельмі хутка выканалі замову на выраб 350 камплектаў формы.

"Яна ўжо гатовая, мы павінны ім аддаць пасля выхадных", - кажа Галіна Федаровіч.