На баранавіцкай "наркавечарынцы" было толькі двое п'яных падлеткаў

У СМІ паведамлялася, што ўсе ўдзельнікі былі п'янымі. Самаму малодшаму ўдзельніку вечарынкі было 10 гадоў.



У жыхароў пасёлка Жамчужны — свая праўда пра гучнае затрыманне падлеткаў. У каментары газеце "Іntex-press" брат арганізатара вечарынкі Мікалай Янкоўскі заявіў, што большасць з затрыманых апынуліся на месцы здарэння выпадкова. Па яго словах, брат, які сыходзіць у войска, падчас дыскатэкі ў Домк культуры хацеў пачытаць рэп. На мерапрыемства ён запрасіў сваіх сяброў, прыехалі таксама яго знаёмыя з Мінску. Аднак у будынку зламалася апаратура, таму завяршыць выступ яны вырашылі ў гаражы.


 
Каля 11-й гадзіны вечара мужчына пад'ехаў да свайго гаража і пабачыў, што там ужо дзейнічае АМАП. Падлеткі ляжалі тварам у зямлю. Па словах Янкоўскага, міліцыянты прызналіся, што нічога не знайшлію У куртцы яго брата знайшлі пакет, але гэта былі спецыі для шашлыкоў. Па словах мужчыны, міліцыянты папрасілі прабачэння і сказалі, што пазней гэта зробяць афіцыйна. Але замест гэтага з'явіліся паведамленні пра "наркавечарынку".



Міліцыя прызнала ў гутарцы з журналістамі, што з 23 затрыманых непаўналетніх п'янымі апынуліся толькі двое падлеткаў. Яшчэ двое з затрыманых паўналетніх хлопцаў, па выніках экспертызы, былі ў стане наркатычнага ап'янення.



Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама