На "Беларусьфільме" знялі мультфільм пра іншапланетнікаў

Беларускія аніматары скончылі працу над новай мультыплікацыйнай стужкай пад назовам "Пра сяброўства, Шарыка і лятаючую талерку". Яна распавядае пра касмічных выратавальнікаў. Паводле сюжэту, іншапланетнікі Катыёнік і Анмоніс знаёмяцца з хлопчыкам Пецям і яго сабакам Шарыкам. Так пачынаецца сяброўства Пеці з іншапланетнікамі, а Шарык пачынае сумаваць і вырашае паляцець на іншую планету.

Рэжысёр мультфільма — Аляксандр Ленкін, знаёмы гледачам па мультсерыяле "Прыгоды рэактыўнага парсючка". Працягласць новага мультфільма — 13 хвілінаў. Над малюнкамі кожнага кадра (а іх у стужцы больш за семдзесят тысяч) працавалі 20 мастакоў.

"Мінск-навіны"