На беларуска-літоўскай мяжы па-ранейшаму чэргі грузавікоў
Чэргі грузавых аўтамабіляў па-ранейшаму стаяць на беларуска-літоўскай мяжы. Пра гэта ў пятніцу паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. На ўездзе з Літвы ў Беларусь на кантрольна-прапускных пунктах Медзінінкай — Каменны Лог стаяць больш за 100 грузавікоў, якія давядзецца прастаяць у чарзе каля 7 гадзінаў. На КПП Лаварышкяй — Катлоўка ў 5-гадзіннай чарзе стаяць каля 50 фураў.
Як адзначае ИТАР-ТАСС, чэргі на беларуска-літоўскай мяжы, якіх дагэтуль практычна не было, звязаныя з тым, што літоўскія транспартныя кампаніі з-за шматдзённых чэргаў на латвійска-расійскай мяжы, вымушаныя шукаць альтэрнатыўныя шляхі праз Беларусь.
Нагадаем, учора з'яўленне гэтай чаргі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі патлумачылі пераважна "вялікім ўвозам аўтамабіляў з Еўропы". З 1 студзеня 2010 года для юрыдычных асобаў пачнуць дзейнічаць павышаныя мытныя пошліны на легкавікі. Такое рашэнне было прынятае ў сувязі са стварэннем Мытнага саюзу.
Таксама адзначалася і марудная праца літоўскіх мытнікаў.