На "Беларуськаліі" пабудуюць дзве новыя шахты
11 красавіка Вытворчае аб'яднанне "Беларуськалій" на Бярозаўскім рудніку пачало будаўніцтва двух новых шахтных ствалоў. Ва ўрачыстай цырымоніі ўзяў удзел старшыня Мінскага аблвыканкама Леанід
Крупец. Шахты пойдуць на глыбіню больш за 600 м. Згодна з разлікамі, з
іх будуць здабываць да 6 млн. тон выкапняў на год. Руду плануецца
накіроўваць на ўзбагачальную фабрыку па канвееры працягласцю каля 11
км. Частка яго пройдзе над Салігорскім вадасховішчам, дзе ўжо пачалося
будаўніцтва неабходных збудаванняў.
Кошт усяго праекта ацэньваецца прыкладна ў 400 млн. USD.
БелаПАН
Кошт усяго праекта ацэньваецца прыкладна ў 400 млн. USD.
БелаПАН