На брэсцкай вуліцы агаліўся наладчык сумеснага прадпрыемства

28-гадовы хуліган там дэманстраваў свае палавыя органы. Міліцыя аператыўна яго затрымала. Высветлілася, што мужчына — жыхар Брэсцкага раёна, працуе наладчыкам аднаго з сумесных прадпрыемстваў абласнога цэнтру.



Як паведамляе БЕЛТА, распачатая крымінальная справа. Зламысніку пагражаюць грамадскія працы, альбо штраф, альбо папраўчыя працы на тэрмін да 2 гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.



Дарэчы, летась у Брэсцкай вобласці затрымалі 15 эксгібіцыяністаў.
 

Фота — Fotolia