На Брэстчыне памежнікі "арыштавалі" 61 вядро мёда
На лясной дарозе, змешчанай убаку ад афіцыйных пунктаў пропуску на мяжы ў Маларыцкім раёне, памежнікі заўважылі два аўтамабілі без рэгістрацыйных нумароў. Як паведамляе "Беларускі партызан", гэта былі "УАЗ" і джып "Гран-Чэрокі". Кіроўцы не падпарадкаваліся сігналу спыніцца і націснулі на газ. Але ў "уазіку" закіпеў рухавік, і ён спыніўся. А кіроўца "Гранда" амаль адарваўся ад пераследнікаў. Аднак ён разагнаў джып так, што той сарваўся ў кювет і перакуліўся.
Памежнікі канфіскавалі з двух аўтамабіляў 61 вядро мёда агульнай вагой паўтары тоны. Дакументаў на яго, натуральна, не было.
Памежнікі канфіскавалі з двух аўтамабіляў 61 вядро мёда агульнай вагой паўтары тоны. Дакументаў на яго, натуральна, не было.