На Брэстчыне выбары будуць самымі "празрыстымі"

На ўсіх выбарчых участках Столінскага раёна скрыні для галасавання 19 снежня будуць празрыстымі.

Мясцовы райвыканкам у якасці эксперымента набыў для ўсіх 74 выбарчых участкаў раёна скрыні з аргшкла і пластыка. Празрыстыя ёмістасці стандартнага памеру (80х50х40 сантыметраў) вырабленыя ў вёсцы Фядоры, адным з прыватных прадпрыемстваў.

Усяго празрыстыя скрыні будуць усталяваныя на 235 участках Брэстчыны — гэта найвышэйшы паказчык па краіне, паведамляе брэсцкая "Вячорка".

А вось датэрміновае галасаванне праходзіць з выкарыстаннем звыклых скрыняў з фанеры.