На будаўніцтва беларускай АЭС у 2009 годзе плануецца накіраваць Br172,4 млрд
На будаўніцтва беларускай АЭС у 2009 годзе плануецца накіраваць з бюджэту Br172,4 млрд. Пра гэта паведаміў у Магілёве на калегіі Міністэрства энергетыкі яго кіраўнік Аляксандр Азярэц. Міністр паведаміў, што ў 2008 годзе была створаная неабходная інфраструктура для развіцця ядзернай энергетыкі, вызначаная прыярытэтная пляцоўка для будаўніцтва АЭС (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці), пачалася падрыхтоўка кадраў для ядзернай энергетыкі, а таксама ажыццяўлялася фармаванне неабходнай нарматыўнай прававой базы.
Для своечасовага пачатку будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў 2009 годзе пачаліся працы па стварэнні аб'ектаў вытворчай базы будаўніцтва АЭС, аб'ектаў жыллёвага фонду і жыллёвай інфраструктуры, транспартнай інфраструктуры, адзначыў міністр.
Інтэрфакс