На будоўлі мінскага метро здарыўся пажар (фота)
Каля 3-й гадзіны ночы 4 лютага адбылося ўзгаранне на адкрытай тэрыторыі будоўлі станцыі метро "Малінаўка" першай лініі метрапалітэна.
На праспект Дзяржынскага тэрмінова прыехалі выратавальнікі. На той момант вышыня полымя дасягала 10 метраў.
Як інфармуе прэс-служба МНС, на плошчы 25 квадратных метраў гарэў укладзены ўцяпляльнік "Пенаплекс". Акрамя яго агнём былі пашкоджаныя яшчэ 40 кубічных метраў гэтага будматэрыяла, які пакласці ў падземным пераходзе не паспелі.
Прычыну пажару высвятляюць спецыялісты. Мяркуецца, што магло адбыцца замыканне электраправодкі сістэмы прагрэву бетону.



Фота — mchs.gov.by