На Бярэзіншчыне "цягнулі Каляду на дуба" (фотарэпартаж)

Вясёлая працэсія развіталася з каляднымі святамі абрадавымі песнямі і танцамі
У Бярэзінскім раёне адбылося развітанне з каляднымі святамі. Цэнтрам святкавання стала вёска Навіны, дзе прайшоў традыцыйны народны абрад "Цягнулі Каляду на дуба" (ён, дарэчы, прэтэндуе ў 2010 годзе на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі). Развітацца з Калядой прыехалі творчыя калектывы з усяго раёна, фалькларысты і этнографы. Спачатку былі танцы і песні, а пасля ўдзельнікі свята павесілі Каляду на вялізным дубе.

Адзначым, што старажытны абрад быў адноўлены ў 1990-я гады і ад таго часу праводзіцца штогод.






















Фота — Еўрарадыё