На цэнтралізаванае тэставанне па хіміі не з'явіліся 508 чалавек
Выдаленняў з тэстаў не было ўвогуле.
23 чэрвеня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставанне па хіміі. На яго зарэгістраваліся больш за 12 тысяч абітурыентаў. Але 508 чалавек, або 4,1% ад зарэгістраваных, не з'явіліся на тэсты, перадае БЕЛТА. Выдаленняў з тэстаў у гэты дзень не зарэгістравана.
Абітурыенты, якія зарэгістраваліся і не прыйшлі, маюць права прайсці тэставанне ў рэзервовы дзень — 2 ліпеня. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовы дзень можна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-Расійскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога.
Фота — kursach.info