На цэнтральнае тэставанне запісаліся ўжо 36 тысяч абітурыентаў
Яны будуць здаваць больш за 100 тысяч "чалавекатэстаў".
З усяго пераліку тэставых прадметаў лідзіруючыя пазіцыі традыцыйна размеркаваны наступным чынам: для здачы тэста па рускай мове зарэгістравалася больш за 25 тысяч абітурыентаў, па матэматыцы — больш за 21 тысячу і па фізіцы больш за 10 тысяч абітурыентаў. Таксама каля 10 тысяч абітурыентаў пажадалі праверыць свае веды па беларускай мове.
Разам з тым, як адзначыў дырэктар установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў" Мікалай Фяськоў, рэгістрацыя на ЦТ-2013 ідзе менш інтэнсіўна, чым у мінулым годзе, інфармуе газета "Рэспубліка".
Нагадаем, цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе з 14-га да 28 чэрвеня.
Фота — sb.by