На цэнтральнае тэставанне зарэгістравалася больш за 422 тыс. абітурыентаў

Па звестках Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі, на цэнтральнае тэставанне зарэгістравалася больш за 422 тысячы чалавек. Рэгістрацыя абітурыентаў завяршаецца 1 чэрвеня. Як паведамляе БЕЛТА, у мінулым годзе іх лік склаў больш за 560 тыс. чалавек. Сёлета абітурыентаў менш, бо знізілася колькасць выпускнікоў.

Сёлета ўведзеная плата за рэгістрацыю на ЦТ — 10 тыс.руб. за адзін навучальны прадмет. Уведзена яшчэ адна навіна - сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання атрымаюць толькі абітурыенты, якія здалі ЦТ на станоўчыя балы. Той, хто набярэ менш за 20 балаў, не мае правы падаваць дакументы для ўдзелу ў конкурсе ў ВНУ.