На Чарнобыльскі Шлях – толькі з нацыянальнай сімволікай
Сёлетняя акцыя мае аб’яднаць пад адзінымі нацыянальнымі сцягамі ўсіх неабыякавых да чарнобыльскай тэматыкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў сёлетняга Чарнобыльскага Шляху – сустаршыня беларускіх хрысціянаў-дэмакратаў Віталь Рымашэўскі. Віталь Рымашэўскі: “Мы перамовілі з усімі, хто хацеў прыняць удзел. Усе пагадзіліся на канструктыўны жалобны фармат акцыі. А тыя, хто не пагадзіўся, папросту адмовіліся ад удзелу. Наша задача – вярнуць чарнобыльскі змест гэтай акцыі. У прыватнасці, мінчукі ядуць забруджаныя прадукты з чарнобыльскіх тэрыторыяў...
Мы адмовіліся ад сваёй сімволікі на гэтай акцыі – не будзе сцягоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, – каб паказаць прыклад таго, што нам усё-ткі трэба працаваць на агульную мэту, а не пусты бессэнсоўны самапіяр. І я спадзяюся, што нашаму прыкладу паследуюць іншыя арганізацыі і палітычныя партыі”.
Нагадаю, ад удзелу ў традыцыйнай акцыі ў Мінску сёлета адмовіліся Партыя БНФ і анархісты.