На чэмпіянаце Беларусі па хакеі "Брэст" пацярпеў 16-е паражэнне запар
Шаснаццатае паражэнне запар атрымаў аўтсайдэр хакейнага чэмпіянату Беларусі клуб "Брэст". Чарговая няўдача напаткала каманду ў пятніцу ў выязным матчы супраць гродзенскага "Нёмана" — 1:4.
Апошні раз "Брэст" перамог 28 лістапада магілёўскае "Хімвалакно" (4:1). У 16 прайграных матчах каманда закінула 17 і прапусціла 70 шайбаў.
Сёння адбудуцца сустрэчы: "Юнацтва" (Мінск) — "Керамін" (Мінск); "Дынама" (Мінск) — "Хімвалакно"; "Гомель" — "Хімік-СКА" (Наваполацк); "Металург" (Жлобін) — "Віцебск".
БелаПАН