На чэмпіянаце Еўропы па гандболе венгры перамаглі іспанцаў

У Нарвегіі працягваецца чэмпіянат Еўропы па гандболе. Нагадаем, учора зборная Беларусі саступіла чэмпіёнам свету немцам. У іншым матчы сустракаліся нашыя сапернікі па групе венгры і іспанцы. Зборная Венгрыі сенсацыйна перамагла з лікам 35:28 (14:12). Такім чынам, пасля першага тура беларусы і іспанцы не маюць ачкоў. У суботу яны сустрэнуцца паміж сабой.