На чыгуначным вакзале ў Маладзечна шукалі бомбу
Каля ста чалавек былі эвакуяваныя ўвечары 29 траўня з чыгуначнага вакзала ў Маладзечна з-за непраўдзівага паведамлення аб мінаванні. Пасля тэлефанавання "тэрарыста" ў міліцыю, на вакзал прыехалі міліцыянты, сапёры і выратавальнікі. Як паведамляе БЕЛТА, інфармацыя пра закладзенае выбуховае прыстасаванне не пацвердзілася. Рух цягнікоў падчас праверкі не спыняўся, пасадка ў іх была арганізаваная на запасной платформе.
"Мінёр" ужо затрыманы, праводзіцца расследаванне.
"Мінёр" ужо затрыманы, праводзіцца расследаванне.