На ЦТ па беларускай мове не прыйшлі больш за 600 чалавек
На цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове не прыйшоў 631 чалавек. Гэта крыху менш за 3% ад зарэгістраваных (іх было 22 348 чалавек). Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мінадукацыі Мікалай Фяськоў. Паводле яго слоў, ніводнага выдалення на ЦТ па беларускай мове зарэгістравана не было, яно прайшло без інцыдэнтаў.
У аўторак, 14 чэрвеня, пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове. На яго зарэгістравалася каля 78 тысяч чалавек.
Каб добра здаць беларускую мову, абітурыенты чытаюць "Палескіх рабінзонаў"