На ЦТ па беларускай мове парушэнняў не зафіксавалі
На цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове парушэнняў не зафіксавалі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў. Паводле яго слоў, абітурыенты былі дысцыплінаванымі, нікога выдаляць з аўдыторый не давялося.
ЦТ па беларускай мове планавалі здаць больш за 28 тысяч чалавек. 1330 абітурыентаў ці 4,7% на экзамен не прыйшлі.
14 чэрвеня пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове.
Мікалай Фяськоў. Фота: БЕЛТА