На данецкай шахце імя Засядзькі адбыўся новы выбух
На данецкай шахце імя Засядзькі, дзе ў сярэдзіне лістапада загінула каля сотні шахцёраў, сёння ранкам адбыўся новы выбух.
Па інфармацыі Дзяржаўнай ваенізаванай горнаратавальнай службы Украіны, параненыя пяцёра чалавек. Выбух адбыўся на той жа глыбіні, што і папярэдні. У шахце на момант здарэння знаходзілася 385 гарнякоў.
Лёс 35 чалавек невядомы. У той жа час, па звестках МНС Украіны, інфармацыі аб разбурэннях і пацярпелых няма. Пракуратура распачала крымінальную справу. Новая аварыя ўжо шостая на гэтай шахце за апошнія 8 гадоў.
“РИА Новости”