На дарогах Віцебшчыны флікеры не ратуюць веласіпедыстаў
Цела 43-гадовага мужчыны, што загінуў у дарожна-транспартным здарэнні, знайшлі ўчора ў Пастаўскім раёне. Ён трапіў пад трактар, калі позна ўвечары вёў свой ровар па дарозе. Высветлілася, што на ровары ў неабходных месцах былі святлоадбівальныя элементы. У гэты ж дзень загінулі яшчэ два веласіпедысты. У Чыгуначным раёне Віцебска пад аўтобус трапіла жанчына, што пераязжала дарогу на ровары, а у Глыбоцкім раёне “Форд” збіў пенсіянера. Ягоны ровар таксама быў як след флікерызаваны.