На датэрміновае галасаванне з'явіўся амаль кожны чацвёрты

Падчас датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі выбарчыя ўчасткі наведаў 1 мільён 629 тысяч 191 выбарца. Гэта 23,1% ад уключаных у спісы для галасавання. Такія звесткі паведамілі БелаПАН у Цэнтравыбаркаме.

Найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць: там участкі датэрмінова наведала 34,6% выбарцаў. У Брэсцкай вобласці - 18,8%, Гомельскай — 24,1%, Гродзенскай — 23,4%, Мінскай — 20,4%, Магілёўскай — 26,4%. Найменшая колькасць выбарцаў датэрмінова прагаласавала ў Мінску — 17,7%.