На Дзень Перамогі перад мінчукамі выступяць “Песняры”
Святочнае афармленне Мінска да 65-годдзя Перамогі павінна быць скончана 15 красавіка. Пра гэта сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў. Да самога ж святкавання Дня Перамогі запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Ціцянкоў: "8 мая пройдзе ўрачысты сход у Палацы Рэспублікі. 9 мая адбудзецца ўскладанне кветак на пляцы Перамогі з удзелам кіраўніка дзяржавы, пройдзе парад каля стэлы, там жа адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне моладзі. Увечары 9 мая каля стэлы пройдзе выступ ансамбля "Песняры" па ваенна-патрыятычнай тэматыцы і там жа салют".
Адмысловая камісія праверыць і ацэніць гатоўнасць горада напярэдадні свята.
Адмысловая камісія праверыць і ацэніць гатоўнасць горада напярэдадні свята.