На футбольным турніры ў Брэсце згуляюць 4 беларускія клубы
7 лютага стартуе зімовы турнір на стадыёне брэсцкага "Дынама". Гаспадары прымуць удзел у турніры дзвюма камандамі, плануючы прыцягнуць пад свае сцягі групу перспектыўных хлопцаў з дублюючага складу. Па фінансавых прычынах ад удзелу ў ім адмовіўся магілёўскі "Днепр". Змяніліся планы і ў луцкай "Валыні", якая адправілася ў Турцыю. У выніку ў турніры, які пройдзе з 6 па 10 лютага, згуляюць 5 камандаў — "Дынама", "Дынама-2", "Тарпеда" (Жодзіна), "Граніт" (Мікашэвічы) і "Нёман" (Гродна). Пачатак паядынкаў у 11-00 і 13-15.
eSport.BY
eSport.BY