На Ганцаўшчыне масава асуджаюць алкаголікаў на ЛПП
Сёлета на Ганцаўшчыне 25 чалавек асудзілі на прымусовае лячэнне у ЛПП. 22 з іх ужо ізялявалі. Днямі забралі 32-гадовую жыхарку Люсіна, маці дваіх непаўналетніх дзяцей, і 30–гадовага бессямейнага мужчыну.