На Гомельшчыне на ўліку стаіць больш за 40 тысяч алкаголікаў

У органах аховы здароўя Гомельскай вобласці на ўліку стаіць 40,7 тыс. алкаголікаў. З іх больш за 13 тыс. знаходзіцца на прафілактычным уліку, 27,5 тыс. — на дыспансэрным.
Ад студзеня па травень гэтага года на прымусовае лячэнне ў ЛТП накіраваныя 393 хранічныя алкаголікі, з іх 84 жанчыны. Летась за аналагічны перыяд жанчын было накіравана ў ЛТП у 2,2 раза менш. У абласных медвыцвярэзніках дапамога была аказаная больш за 6 тыс. грамадзян, з якіх больш за 4,5 тыс. непрацуючыя.

БелаПАН