На Гомельшчыне пачалося травеньскае нашэсце мошак
Мошкі, ілюстрацыйнае фота / greenbelarus.info
Жыхары Гомельшчыны зноў пакутуюць ад штогадовага нашэсця мошак.
Кадры з мошкамі з’явіліся ў сацсетках, піша выданне "Штодзень". Людзі скардзяцца: "Мошкі — гэта жах, на прыпынку немагчыма і дзвюх хвілінаў прастаяць".
Сёлета нашэсце мошак абяцалі з 10 траўня — так і здарылася. Плануецца, што пік працягнецца два тыдні. Укусы мошак моцна свярбяць і могуць выклікаць алергію.
Улады раяць людзям насіць закрытае адзенне, карыстацца сродкамі ад насякомых, не хадзіць да вады, а на вокны павесіць сеткі. Калі ўсё ж мошкі ўкусілі чалавека, укушанае месца рэкамендуюць памыць з мылам, пры моцным ацёку — прыкласці лёд. Калі моцна свярбіць — карыстацца антыгістамінавымі мазямі і стэроіднымі крэмамі. І не чухаць укушанае месца.