На Гомельшчыне плануецца наладзіць вытворчасць самалётаў і падгузнікаў
Вытворчасць самалётаў плануецца наладзіць у Гомельскай вобласці. Як паведамляе газета "Гомельская праўда", кошт праекта па вытворчасці лёгкіх шматмэтавых самалётаў - каля 4,5 мільёнаў долараў, а яго рэалізацыя магчымая на плошчах "Гомельавія". Праектам зоймецца расійска-аўстрыйскае прадпрыемства. У будучыні не выключана нават і стварэнне пасажырскіх самалётаў.
На Гомельшчыне могуць арганізаваць і вытворчасць падгузнікаў, якіх у Беларусі пакуль не выпускаюць. На светлагорскім "Хімвалакне" вырабляюць матэрыял, неабходны для іх вытворчасці. Цяпер ідзе пошук інвестараў для рэалізацыі гэтай эканамічнай распрацоўкі.