На Гомельшчыне рыхтуюцца да змагання з наступствамі спёкі
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон загадаў прыняць “экстраныя і радыкальныя” меры, каб не адбылося паўтарэння расійскага сцэнару. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на гэтым тыдні ў асобных раёнах краіны чакаецца надзвычайная спёка — да 37 градусаў. Адпаведна, узрастае небяспека пажараў. З гэтай нагоды старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон правёў адмысловую нараду, падчас якой загадаў прыняць “экстраныя і радыкальныя” меры, каб засцерагчыся ад магчымых непрыемнасцяў. У прыватнасці, будзе забаронена наведванне лясоў, усе падраздзяленні службаў выратавання прывядуць у поўную гатоўнасць, увесь час будзе здзяйсняцца патруляванне тэрыторыі вобласці з паветра.
Намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Шутаў распавёў Еўрарадыё, што пакуль падставаў для прыняцця радыкальных захадаў няма, але ўсё пералічанае губернатарам неабходна зрабіць на ўсялякі выпадак.
Сяргей Шутаў: “Каб мы актывізавалі працу па правядзенні прафілактычнай працы — гэта прэвентыўныя мерапрыемствы, якія павінны адыграць сваю ролю. І каб мы праверылі гатоўнасць аварыйных службаў. Не толькі МНС, але і лясніцтваў. Адпрацавалі і план прыцягнення сіл і сродкаў, план узаемадзеянняў. Вось таму зараз усе супрацоўнікі нашага ўпраўлення раз’язджаюцца ў камандзіроўкі па ўсёй вобласці”.
Згодна з ягонымі словамі, адразу пасля “губернатарскай” нарады чыноўнікі мясцовых выканкамаў распаўсюдзілі загад аб абмежаванні наведвання лясоў. Зараз ужо проста так не тое што на шашлыкі, але і ў грыбы могуць не пусціць. За выкананнем распараджэння будуць сачыць супрацоўнікі лясніцтваў і праваахоўных органаў.
Што ж тычыцца кантролю за сітуацыяй з узгараннямі з паветра, то, кажа намеснік начальніка, магчымасці для гэтага ёсць.
Сяргей Шутаў: “У нас ёсць тэхніка — і верталёты, і самалёты “Беллесавіа”. Больш зараз вылетаў стала для кантролю за сітуацыяй: калі раней 1-2 барты лёталі, то зараз больш бартоў будзе лётаць, каб ахапіць такую вялікую тэрыторыю. Вы ж ведаеце, што на ранняй стадыі лепш пажар знайсці і лягчэй патушыць, чым потым яго ліквідаваць”.
Падрыхтаваліся, кажа ён, і да аварыйнага забеспячэння вобласці электраэнергіяй, і да ліквідавання аварый на трансфарматарных падстанцыях.
Сяргей Шутаў: “Задзейнічаныя ўсе аварыйныя службы. Зараз не адна, а дзве брыгады сфармаваныя, каб у найкарацейшы тэрмін ліквідаваць аварыю. Калі не атрымліваецца хутка — ёсць рэзервовыя электрастанцыі, якія падключаюцца і забяспечваць сілкаванне шпіталяў ды іншых важных аб’ектаў жыццезабеспячэння”.
Самымі страшнымі, кажа Сяргей Шутаў, з’яўляюцца пажары тарфянікаў. Іх, адзначае, галоўнае — своечасова выявіць. А тэхнікі і людзей, упэўніў намеснік начальніка мясцовага МНС, хапае.