На Гродзеншчыне раскрытае даўняе забойства шаптухі

Даўняе забойства шаптухі раскрытае на Гродзеншчыне. Справа цягнулася яшчэ з 1988 года, калі ў адной з вёсак на Ашмяншчыне была забітая сталая жанчына.  На той час яна займалася знахарствам і да яе ішлі па дапамогу жыхары навакольных вёсак. Зламыснікі прыйшлі забіваць жанчыну ўдзень, калі нікога з родных побач не было. Быў забіты і яе сабака, які замінаў шукаць грошы.

Злачынцаў удалося злавіць днямі ў Лідзе, куды іх таксама прывялі злачынныя намеры. Аказалася, што адзін з іх – грамадзянін Расіі, другі - жыхар Мінску. "Гастралёраў" у пачатку ліпеня чакае суд.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна