На Гродзеншчыне сёлета пасадзяць больш за мільён дрэваў
Звыш мільёна дрэваў будзе пасаджана гродзенскім лясгасам па усёй Гродзенскай вобласці на працягу гэтага году. Пачатак акцыі быў закладзены падчас нядаўняга рэспубліканскага “Тыдня
леса -2008”. Тады гродзенцы пасадзілі амаль палову гадавой нормы
пасадкі дрэваў.
Асноўная праца па лесапасадках будзе праходзіць у розных раёнах Гродзеншчыны, дзе пасля мінулагодніх пажараў трэба будзе замяніць згарэлыя старыя дрэвы новымі насаджэннямі.
Дарэчы, у Гродне цяпер зразаюцца старыя дрэвы, нават у старым парку імя Жылібера, закладзеным самым французскім батанікам яшчэ ў XVIII стагоддзі, а замест іх вельмі марудна садзяцца новыя.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна