На гродзенскім “Азоце” зазімавала белая чапля

У Гродзенскім раёне зафіксаваны рэдкі выпадак — на зімоўку засталася вялікая белая чапля. Птушку заўважылі на ачышчальных збудаваннях прадпрыемства "Азот", якія знаходзяцца каля вёскі Беражаны непадалёк ад абласнога цэнтра.
Зімоўка птушкі стала магчымай, дзякуючы цёплай зіме, а вадаём, дзе яна жыве, не замярзае нават пры вялікіх маразах. Гродзенскія арнітолагі ўвесь час назіраюць за птушкай. Дарэчы, арганізацыя "Ахова птушак Беларусі" сёлета назвала белую вялікую чаплю птушкай года.

Сяргей Апановіч, Еурарадыё, Гродна