На хакеіста Грабоўскага падалі ў суд

Жыхар Брытанскай Калумбіі падаў у суд на гульца хакейнай каманды Toronto Maple Leafs і зборнай Беларусі Міхаіла Грабоўскага. Як інфармуе Радыё "Свабода", Дылан Рычардсан абвінавачвае спартоўца ў нападзе на яго ў Ванкуверы падчас Алімпійскіх гульняў.
Тады Грабоўскага затрымала паліцыя, але абвінавачванні яму не выстаўлялі. Паліцыянты кажуць, што дзясяткі п’яных людзей былі ўцягнутыя ў вулічную бойку, таму немагчыма было каму-небудзь асабіста вынесці абвінаваўчы прысуд.

Рычардсан сцвярджае, што атрымаў сур’ёзныя траўмы, і патрабуе кампенсаваць выдаткі на лекаванне. У сваю чаргу, у Грабоўскага было пашкоджанае запясце і ён не гуляў за беларускую каманду. Трэнэр Maple Leafs Браян Бёрк назваў меркаваную сварку "нязначнай".