На Кангрэсе праеўрапейскіх сіл назавуць кандыдата ў прэзідэнты?
Аляксандр Мілінкевіч збіраецца склікаць Кангрэс праеўрапейскіх сіл — для прыхільнікаў еўрапейскай інтэграцыі Беларусі. З гэтай мэтай лідэр руху “За свабоду” рассылае лісты дэмакратычным актывістам па ўсёй Беларусі.

Як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч, ліст атрымаюць удзельнікі выбарчай кампаніі Мілінкевіча 2006 года, а таксама тыя, хто далучаўся пасля выбараў.
Губарэвіч: “Гэта мусіць быць прадстаўнічае мерапрыемства. У ім могуць узяць удзел усе актывісты дэмакратычнага руху — незалежна ад таго, у якія партыі ці арганізацыі яны ўваходзяць, а таксама беспартыйныя. Таму што па нашых звестках на кампанію Мілінкевіча ў 2006 годзе ледзь не палова людзей, якія працавалі, былі беспартыйнымі”.
Папярэднія кансультацыі наконт неабходнасці Кангрэсу, кажа Юрась Губарэвіч, вяліся з рознымі палітычнымі арганізацыямі — Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй, аргкамітэтам сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", "Маладым Фронтам", Партыяй БНФ. У якасці назіральнікаў на перамовах прысутнічалі прадстаўнікі Аб'яднанай Грамадзянскай партыі.
Аптымальным часам для форуму ініцыятары лічаць кастрычнік — пачатак лістапада 2009 года. Нагадаем, што да прэзідэнцкіх выбараў пры гэтым застанецца толькі крыху больш за год. Па словах Юрася Губарэвіча, на Кангрэсе можа быць абмеркаваны механізм вылучэння кандыдата ў прэзідэнты. Альбо нават — названая і кандыдатура:
Губарэвіч: “Папярэдне ёсць разуменне сітуацыі, што тыя праеўрапейскія сілы, якія збяруцца на Кангрэс, мусяць выпрацаваць механізм абрання адзінага кандыдата з ліку сваіх лідэраў. Ці будзе названая канкрэтная кандыдатура менавіта ўвосень 2009 года — на сённяшні дзень такога рашэння няма".
Фота з сайту Аляксандра Мілінкевіча