На каталіцкім фэсце ў Будславе ўпершыню прагучыць новая малітва
Паломнікі ўпершыню пачуюць новую малітву падчас Будслаўскага каталіцкага фэсту. Ён пройдзе ўначы з 1 на 2 ліпеня бягучага года ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Малітва "Пад полаг" была знойдзеная ў кнізе Эліўтарыя Зелянкевіча — першай кнізе пра Будслаў, напісанай у другой палове XVIII стагоддзя. Зараз святары адаптуюць тэкст малітвы да сучаснай мовы.
Каталіцкі фэст прысвячаецца цудатворнаму абразу Божай Маці Будслаўскай. Летась у паломніцтве ў Будслаў прынялі ўдзел каля 30 тыс. каталікоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны (з іх не меней за 3 тысячы здзейснілі пешае паломніцтва).
Будслаўскія ўрачыстасці пачнуцца 1 ліпеня імшой для паломнікаў. У ноч на 2 ліпеня адбудуцца хросны ход і літургія па грэка-каталіцкім абрадзе. У намётавым лагеры пілігрымаў каталіцкая моладзь прыме ўдзел у канцэрце, у праграме якога — старадаўнія танцы і выступ групы "Небасхіл". 2 ліпеня пройдуць святочныя набажэнствы. Запланаваныя таксама выступы хору пілігрымаў і хораў "Голас душы", "Polonez", "Gloria".
БЕЛТА