На кіраўніка "Атамэнэргаэкспарта" ў Беларусі пачалі крымінальную справу
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінску пачала справу па ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэксу (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) на кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі расійскага ААТ "Атамэнэргаэкспарт". Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваахоўныя органы. Кіраўніка "Атамэнэргаэкспарту" падазраюць у тым, што, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, ён скраў 60 млн рублёў.
Справу, пачатую 9 сакавіка, будзе расследаваць следчы аддзел папярэдняга расследавання УУС Маскоўскага раёна Мінску.
У дачыненні да падазронага абраная мера спынення ў выглядзе затрымання пад вартай.
Справу, пачатую 9 сакавіка, будзе расследаваць следчы аддзел папярэдняга расследавання УУС Маскоўскага раёна Мінску.
У дачыненні да падазронага абраная мера спынення ў выглядзе затрымання пад вартай.