На кірмашы вакансій ў Баранавічах прапануюць мізэрныя заробкі

На кірмашы вакансій, які днямі прайшоў у Баранавічах, найбольш было вакансій рабочых. Бракуе швачак, станочнікаў, грузчыкаў, токараў. Ёсць 12 вакансій кіроўцаў, 12 — інжынераў, 20 — дактароў.  Аднак заробкі, якія прапануюцца ў фемінізаваных прафесіях (а бальшыня беспрацоўных — жанчыны) энтузіязму не выклікаюць. Напрыклад, швачцы баваўнянага аб’яднання прапануюць 360 тыс.руб. на месяц. Гэтулькі ж прапануюць дворнікам, 300 тыс.руб. — паштарам.

Між тым сярэдні заробак у горадзе — 850 тыс.руб. на месяц. Папулярныя ў баранавіцкіх абітурыентаў прафесіі маркетолага і менеджэра — не запатрабаваныя. Ёсць адна вакансія эканаміста — 460 тыс.руб. на месяц.