На конкурсе "Віцебск-2007" лідыруе прадстаўніца Славеніі
Пасля правядзення першага дня міжнароднага конкурсу "Віцебск-2007", які
праходзіць у рамках "Славянскага базару", лідэрам стала Нушка з
Славеніі. Выканаўца набрала 81 бал, на адзін бал ад яе адстае Радзівон Роўс з
Расіі. Трэцяе месца дасталося ўкраінскай спявачцы, а на чацвёртай
пазіцыі - Георгій Калдун, паведамляе Тэлеграф. Нагадаем, сёлета ў конкурснай частцы спаборнічаюць 22 канкурсанта з 19 краін.
Першы этап прайшоў восьмага ліпеня на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску. Тады выканаўцы прадставілі песні на роднай мове ў суправаджэнні фанаграмы "мінус адзін". Сёння канкурсанты праспяваюць пад акампанемент аркестра Міхаіла Фінберга.