На Краснасельскім цэментным заводзе загінуў рабочы

Надзвычайнае здарэнне адбылося на цэментным заводзе ў пасёлку Краснасельск Ваўкавыскага раёна — падчас правядзення дэмантажных работ загінуў электраманцёр. Яго калега атрымаў пашкоджанні сярэдняй ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў лякарню.

Інцыдэнт адбыўся 23 ліпеня прыкладна ў 8.00, калі падчас дэмантажу здарыўся разрыў электрарухавіка, дэталі якога і траўмавалі двух рабочых, адзін з якіх памёр на месцы. Загінуламу было 47 гадоў.

Ваўкавыскі аддзел Следчага камітэта па факце здарэння распачаў крымінальную справу ў дачыненні начальніка электрамантажнага цэха, адказнага за выкананне правілаў аховы працы, за дапушчаныя парушэнні правілаў тэхнікі бяспекі, якія пацягнулі за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека, паведамляе sk.gov.by

Фота: livejournal.com