На Ляхавіччыне адкрыюць адразу дзве мемарыяльныя дошкі ў гонар Пташука

Адразу дзве мемарыяльныя дошкі ў гонар Міхаіла Пташука неўзабаве адкрыюцца на Ляхавіччыне. Мерапрыемствы прымеркаваныя да 8-х угодкаў смерці кінарэжысёра. 11 красавіка малую радзіму Пташука - вёску Федзюкі Ляхавіцкага раёна - наведаюць яго сваякі і сябры. Чакаецца, што сярод іх будуць яго жонка, дачка і ўнук, а таксама вядомыя дзеячы беларускага і расійскага кінематографа, якія працавалі разам з ім. Яны ўрачыста адкрыюць мемарыяльную дошку на сцяне хаты, дзе прайшло дзяцінства Пташука.

Памятная дошка будзе адкрытая і ў саміх Ляхавічах, на вуліцы імя Міхаіла Пташука, піша газета "Рэспубліка".