На Магілёўшчыне падлеткі сталі ўдвая часцей рабаваць

Сёлета за пяць месяцаў было зафіксавана 18 рабаванняў пры ўдзеле падлеткаў. За адпаведны тэрмін мінулага года іх налічвалася толькі 8. Такія лічбы прагучалі на паседжанні Магілёўскага гарвыканкама. Нягледзячы на шматлікія праграммы па прафілактыцы правапарушэнняў, колькасць злачынстваў з удзелам непаўналетніх ен паменшала. За студзень-травень іх, як і ў мінулым годзе, было 78. Пры гэтым 50 з іх былі здзейсненыя ў стане алкагольнага ап'янення.

Таму цяпер галоўным напрамкам у прафілактыцы злачынстваў абвешчаны кантроль над доступам падлеткаў да алкаголю.