На Магілёўшчыне вясковец злавіў піранью (фота)
Экзатычная рыба была злоўлена на забалочаным возеры Клімавіцкага раёна каля вёскі Любжа.
Аляксандр Блохін кажа, што рыба важыць 650 грамаў і мае даўжыню 30 сантыметраў.
Рыбак не паверыў, што паймаў піранью, пра якую раней чытаў у інтэрнэце. Але сябры-рыбакі пацвердзілі ягоную здагадку. Злоўленую рыбу Аляксандр адвёз на экспертызу ў Клімавічы, у Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Цяпер рыба знаходзіцца ў маразільнай камеры. Яе працягваюць вывучаць мясцовыя спецыялісты. Колькасць жа рыбакоў на мясцовым возеры пасля гэтага выпадку толькі павялічылася, паведамляе інфармацыйны партал “Магілёўскія ведамасці”.
Фота — mogilevnews.by