На «Мастаўдрэве» пачаліся звальненні, замаскаваныя пад адміністратыўныя

На галоўным прадпрыемстве Мастоўскага раёну «Мастоўдрэве», дзе працуе 2600 чалавек, пачаліся звальненні рабочых. Людзей звальняюць па загаду дырэктара прадпрыемства Сяргея Асосава з фармулёўкай у  «сувязі з парушэннем працоўнага распарадку».
Нават калі камісія па працоўных спрэчках аднаўляе рабочых, іх зноў звальняюць.
Звальненні рабочых відавочна звязаныя са складаным становішчам, у якім аказалася прадпрыемства. Раней «Мастаўдрэў» пастаўляў сваю прадукцыю ў 19 краін свету. Пры гэтым больш за 30% усяго аб'ёму экспарту прыпадала на расійскі рынак. Сёння прадпрыемства практычна страціла сваіх заказчыкаў.