На матч Кубка Дэвіса беларускіх заўзятараў пусцяць бясплатна

Роўна праз тыдзень у Мінску пачнецца матч 1-ай групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Галандыі. У першы дзень адбудуцца два адзіночных паядынка, а 10 ліпеня пройдзе парная сустрэча. Завершыцца матч 11 ліпеня яшчэ дзвюма парнымі гульнямі. Дарэчы, цягам усіх трох гульнявых дзён трапіць у Палац тэнісу можна будзе бясплатна, паведамляе БЕЛТА. У складзе зборнай Беларусі— Максім Мірны, Уладзімір Ігнацік, Аляксандр Буры і Аляксандр Васілеўскі. Пераможца беларуска-галандскай гульні выйдзе ў другі раунд плэй-офф і 17-19 верасня сустрэнецца з тэнісістамі Славакіі.